29 чэрвеня ў Варшаве на беразе Віслы пройдзе вялікі Hučna Fest з актуальнай беларускай музыкай, знакамітымі імёнамі СучБелЛіта, сучасным мастацтвам і актывізмам.
Free Belarus Center ужо чацвёрты год запар аб’ядноўвае актуальнае беларускае мастацтва ў розных праявах і дае магчымасць беларускім актывістам і актывісткам паказаць сябе.
На музычнай сцэне сёлета выступяць «Разбітае Сэрца Пацана», LEIBONIK, Syndrom Samazvanca і NOCHI.
Вядучы — Мікіта Мелказёраў.
Вас чакае насычаная літаратурная праграма, падрыхтаваная разам з Беларускім ПЭНам: прэзентацыі, дыскусіі, чытанні з удзелам Анхелы Эспіносы Руіс, Змітра Бартосіка і Юстыны Карпіловіч, Вікі Біран, Насты Кудасавай, Светы Бень, Ганны Кандрацюк, Ганны Янкуты, Крысціны Дробыш, тоні лашдэн, Уладзя Гарбацкага, Артура Камароўскага.
А таксама кніжныя стэнды найлепшых беларускіх выдавецтваў.
Будзе арганізавана пляцоўка сацыяльных актыўнастяў, вядомых блогераў і блогерак, актывістаў і актывістак, пінг-понга для палітвязняў і шматлікіх іншых магчымасцяў. Падчас фестывалю вы зможаце задаць пытанні аўтарам ютуб-шоу «Обсуждаем» Івану Прусу і Глебу Сямёнаву і даведацца больш пра сучаснае беларускае мастацтва ад стваральніцы праекта «Размовы маленькага геданіста» арт-менеджаркі Вольгі Мжэльскай.
Дата: 29 чэрвеня
Час: з 13:00 да 22:00
Месца: на беразе Віслы каля варшаўскага Музея Сучаснага Мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie, 22)
Уваход вольны.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram