Дадатковы спектакль беларускай актрысы, аўтаркі і рэжысёркі Светы Бень «Беспрацоўнае дрэва» адбудзецца ў Варшаве 29 ліпеня ў арт-прасторы па адрасе вуліца Hoża 41, lokal 2. Пра гэта паведаміў прадзюсарскі праект Inexkult, які ладзіць адмысловы фестываль беларускіх тэатральных праектаў у Польшчы.
Квіткі на гэту ж пастаноўку Светы Бень 29 ліпеня ў Тэатры WAM ужо раскуплены.
«Беспрацоўнае дрэва» — гэта гісторыя дрэва, якое вымушана пакінуць парк, дзе ўсё сваё жыццё прапрацавала… дрэвам, — так гучыць анатацыя да спектакля. — Дрэва чакае дарога, поўная прыгод, цудоўных, небяспечных, а часам абсалютна нечаканых. Гэта гісторыя пра тое, што кожны можа дапамагчы іншым, знайсці сяброў і сваю важную справу. Нават калі ты пазбаўлены дома і звычайнага ладу жыцця».
Пастноўка для дзяцей і «добра выхаваных дарослых» была зроблена сярод сяброў Тэатра «Кардонка».
Аўтар гісторыі, рэжысёр спектакля і наратар — Святлана Бень.
Мастак-пастаноўшчык — Ліна Хесіна. Музыка — Леанід Башаркевіч.
Прэм’ера «Беспрацоўнага дрэва» адбылася ў Празе ў красавіку.
«Для мяне гэты спектакль, як моцныя сяброўскія абдымкі ці лепш сказаць так — як пацалунак у нос! Ён увесь — адна суцэльная ўсмешка: то сумная, то радасная. Але вельмі сагравальная!» — кажа яго аўтарка Святлана Бень.
Набыць квіткі на новую працу беларускай тэатральнай і музычнай дзяячкі можна тут.
Час спектакля: 29 ліпеня, а 19.00. Месца: арт-прастора па адрасе ul. Hoża 41, lokal 2.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: