25 красавіка ў Стакгольме пройдзе прэзентацыя зборніка сучаснай укрaiнскай паэзіі ў перакладах на беларускую мову, у якую ўвайшлі вершы 13 аўтараў, некаторыя з якіх зараз змагаюцца на фронце.
У сустрэчы прымуць удзел паэт і выдавец Артур Камароўскі, паэтка, кіеўчанка Ганна Лебедзева. Сустрэчу мадэруе паэтка, перакладчыца Інга-Лiна Ліндквіст.
Стваральнікі зборніка друкавалі на віртуальных старонках часопіса «TAŬBIN» пераклады актуальнай украінскай паэзіі на беларускую мову на працягу двух гадоў з пачатку лютаўскай інвазіі Расіі ва Украіну.
У выніку склаўся зборнік «Пра словы і цішыню між імі» — унікальная, у літаральным сэнсе слова ручная праца каманды «Таўбіна» і шведскага выдавецтва «Ariel Förlag». «Зборнік толькі-толькі пабачыў свет, і таму мы яшчэ думаем над яго распаўсюдам, але дакладна ведаем, што ён будзе дасяжны ў Варшаве, Вільні і Стакгольме, — пішуць ініцыятары выдання. — На жаль, Мінска і іншых беларускіх гарадоў у гэтым спісе не будзе.
Выданне гэтага зборніка зробіць магчымай падтрымку нашых украінскіх сяброў. Мы спадзяемся, што гэта будзе яшчэ адзін маленькі агульны крок да перамогі дабра над злом».
Дата: 25 красавіка
Час: 19.00
Месца: Стакгольм, Interbook, Hantverkargatan, 32.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: