У спісе найлепшых кніг міжнароднай журналісцкай сеткі IJNet — «Час сэканд хэнд» Святланы Алексіевіч

Культура
Фота: ijnet.

Міжнародная журналісцкая сетка IJNet з дапамогай чытачоў склала спіс кніг пра журналістыку і журналістаў, — заўважыла выданне baj.media.

Сярод аўтараў — Святлана Алексіевіч.

  1. Дакументальная проза прадстаўлена кнігай Шыбані Махтані і Цімаці Маклафлін «Сярод храбрацоў: надзея, супрацьстаянне і выгнанне ў барацьбе за Ганконг і будучыню дэмакратыі ва ўсім свеце» (Among the Braves: Hope, Struggle, and Exile in the Battle for Hong Kong and the Future of Global Democracy), яна аб пратэстах у Ганконгу ў 2019 годзе ў падтрымку дэмакратыі і пра адказ Кітая — жорсткае падаўленне свабоды прэсы і дзейнасці грамадзянскай супольнасці.
  2. «Імперыя болю: таемная гісторыя дынастыі Саклераў» (Empire of Pain: The Secret History of the Sackler Dynasty) Патрыка Раддэна Кіфа пра тры пакаленні сям’і Саклер, якая пабудавала свой бізнес на гандлі апіёдным анальгетыкам аксіканцінам, распаўсюджанне якога прывяло да апіёдных эпідэмій у ЗША.
  3. «Забойцы кветкавага месяца: кроў, нафта, індзейцы і нараджэнне ФБР» (Killers of the Flower Moon: the Osage Murders and the Birth of the FBI) Дэвіда Грана аб загадкавай смерці членаў племя осяйджэй, у той час самых багатых у свеце людзей на душу насельніцтва, таму што на іх землях была знойдзена нафта. Дзеянне кнігі адбываецца ў 1920-х у Аклахоме, Марцін Скарсэзэ нядаўна зняў па ёй фільм.
  4. «Апошняя лодка з Шанхая: эпічная гісторыя кітайцаў, якія ўцяклі ад рэвалюцыі Мао» (Last Boat Out of Shanghai: the Epic Story of the Chinese Who Fled Mao’s Revolution) Хелены Зіа — пра гісторыю чатырох маладых людзей — жыхароў Шанхая, якія ўцяклі з Кітая ў 1949 годзе пасля перамогі рэвалюцыі, спачатку ў Ганконг, потым на Тайвань і, нарэшце, у ЗША. Асновай для гісторыі паслужылі сотні інтэрв’ю з прадстаўнікамі апошняга пакалення бежанцаў з Кітая, якое памятае масавыя ўцёкі з краіны.
  5. «На лініі фронту: зборнік журналісцкіх матэрыялаў Мары Колвін» (On the Front Line: The Collected Journalism of Marie Colvin). У кнігу ўвайшлі найлепшыя журналісцкія матэрыялы журналісткі Мары Колвін, забітай у 2012 годзе ў Сірыі, дзе яна асвятляла падзеі грамадзянскай вайны.
  6. «Калісьці я была табой: памяць пра каханне і нянавісць у разарванай Амерыцы» (Once I Was You: A Memoir of Love and Hate in a Torn America) Марыі Інахоса пра ўласную гісторыю сталення як мексіканскай дзяўчынкі ў Чыкага, пра гісторыю і прыроду іміграцыйнай палітыкі ЗША.
  7. «Нашы жанчыны на месцах падзей: зборнік эсэ, напісаных арабскімі жанчынамі, якія жывуць у арабскім свеце» (Our Women on the Ground: Essays by Arab Women Reporting from the Arab World) — гэта 19 эсэ, напісаных журналісткамі з розных краін арабскага свету. Яны распавядаюць, як асвятлялі канфлікты ва ўласных краінах, пераадольваючы цяжкасці і выкарыстоўваючы магчымыя перавагі, звязаныя з працай журналістак у гэтым рэгіёне.
  8. «Сараеўская гасцініца Holiday Inn на перадавой палітыкі і вайны» (Sarajevo’s Holiday Inn on the Frontlines of Politics and War) Кенет Морысан пра гісторыю гасцініцы Holiday Inn, у якой падчас аблогі Сараева ў пачатку 1990 гадоў жылі замежныя карэспандэнты. Аповед пачынаецца з будаўніцтва гасцініцы да зімовых Алімпійскіх гульняў 1984 года, а пазней чытач даведаецца, якую ролю адыгрываў гэты гатэль падчас Баснійскай вайны.
  9. «Час сэканд хэнд» Святланы Алексіевіч — гэта пятая, завяршальная кніга дакументальнага цыклу «Галасы Утопіі», якая ўключае інтэрв’ю, запісаныя аўтаркай на працягу многіх гадоў, і ў якіх людзі распавядаюць, як у Савецкім Саюзе перажывалі канец халоднай вайны і бурныя 1990-я.
  10. «Некаторым людзям патрэбныя забойствы: мемуары аб забойствах у маёй краіне» (Some People Need Killing: a Memoir of Murder in My Country) Патрысіі Евангелісты — гэта ўражальная хроніка арганізаванай прэзідэнтам Дутэртэ «войны з наркотыкамі» і масавых пазасудовых забойстваў на Філіпінах. Кніга таксама прысвечана працы рэпарцёраў, у якіх хапае духу адпраўляцца ў самыя небяспечныя месцы і казаць «не» падчас самых цяжкіх рэпрэсій.
  11. Мастацкая літаратура прадстаўлена трыма выданнямі: «Кампрамісам» Сяргея Даўлатава, у якой галоўны герой, журналіст, праглядае свае публікацыі, сабраныя за «дзесяць гадоў хлусні і прытворства». Ён успамінае, як былі напісаныя гэтыя матэрыялы і на якія кампрамісы яму кожны раз даводзілася ісці. Саркастычныя, смешныя і адначасова сумныя гісторыі пра працу разумнага і таленавітага журналіста ў Савецкім Саюзе.
  12. «У мяне ёсць да вас некалькі пытанняў» (I Have Some Questions for You) аўтарства Рэбекі Маккай аб няўдалым расследаванні забойства, у якім цяпер спрабуе разабрацца галоўная гераіня.
  13. «Ромавы дзённік» (the Rum Diary) Хантэра С. Томпсана пра журналіста, які пераязджае з Нью-Ёрка ў Сан-Хуан, Пуэрта-Рыка, дзе збіраецца працаваць у буйной мясцовай газеце. Там ён закохваецца ў таямнічую жанчыну і аказваецца ўцягнутым у заблытаныя любоўныя інтрыгі і карупцыю.

Глабальная сетка ICFJ складаецца з дзясяткаў тысяч журналістаў, яна прапануе шэраг ініцыятыў па стварэнні супольнасці, якія дапамагаюць журналістам па ўсім свеце кантактаваць адно з адным і ICFJ для супрацоўніцтва, абмену ідэямі і карыстання праграмамі, рэсурсамі і іншымі магчымасцямі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: