У шорт-ліст прэміі Міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў увайшоў Андрэй Янушкевіч

Культура
Фота:/internationalpublishers.org

Prix Voltaire-2024 — прэмія Міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў (IPA) у гонар выключнай мужнасці ў адстойванні кнігавыдання ўчора назвала сваіх шорт-лістараў. У пяцёрку асобаў і выдавецкіх арганізацый, якія змагаюцца з цэнзурай і прыгнётам, трапіў выдавец Андрэй Янушкевіч.

«Сёлетні шорт-ліст паказвае, наколькі важныя выдаўцы для гарантавання свабоды выказвання. Мы дзякуем ім усім за іх адвагу», — цытуе Беларускі ПЭН словы старшыні IPA па свабодзе кнігавыдання Крыстэн Эйнарсан.

Сярод пяці прэтэндэнтаў на прэмію: бізнесмен Асман Кавала з Турцыі, паэт, драматург, выдавец Душан Гойкаў з Сербіі, выдавец Асламбек Ежаеў з Расіі, выдавец і кіраўнік кніжнай крамы Самір Мансур з Палесціны і адпаведна выдавец Андрэй Янушкевіч з Беларусі.

Беларускі культурны дзеяч прадстаўлены наступным чынам:

«Выдавец «Янушкевіч» кідае выклік ціску на свабоду кнігавыдання ў Беларусі, дзе выдаўцы сутыкаюцца з пераследам, штрафамі і арыштамі. Дырэктар Андрэй Янушкевіч сутыкнуўся з адвольнымі затрыманнямі, канфіскацыяй кніг і прызнаннем выдадзеных кніг «экстрэмісцкімі». У 2023 годзе ён быў вымушаны ўцячы ў Польшчу, дзе працягнуў выдавецкую дзейнасць і адкрыў кнігарню ў Варшаве».

Цырымонія ўручэння IPA Prix Voltaire 2024 адбудзецца на 34-м Міжнародным кангрэсе выдаўцоў у Гвадалахары, Мексіка, з 3 па 6 снежня 2024 года.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: