У сеціве з’явілася відэа выступу беларускага дыджэя Papa Bo Selektah на «разагрэве» нямецкага гурта Meute. За ім — калядная гісторыя салідарнасці

Культура
Скрын з відэа.

У падтрымку рэпрэсаваных беларускіх артыстаў нямецкі гурт Meute выклаў у сеціва відэа выступлення Papa Bo Selektah на іх шоу у Гамбургу. Нямецкі тэхна-аркестр пасябраваў з беларускім артыстам пасля яго музычнага сэту ў час беларускіх пратэсных маршаў 2020 года.

У час знакамітага музычнага выступу на маршы Papa Bo 23 жніўня 2020-га гучаў і трэк нямецкага гурта. Пад яго беларусы танцавалі і крычалі «Как ашчушчэнія?».

У 2021 годзе акурат відэа з пратэстаў і стала падставай для затрымання сілавікамі дыджэя ды, нагадаем, дырэктара культурніцкай пляцоўкі «Корпус» Аляксандра Багданава (Papa Bo) і яго паплечніка і сцэнографа Максіма Крука. Аляксандр і Максім былі асуджаны на тры гады «хіміі», але здолелі ўцячы з Беларусі. Дзякуючы, у тым ліку, і падтрымцы Meute. Якім чынам?

23 снежня мінулага года Беларуская Рада культуры зладзіла дабрачынны аўкцыён у падтрымку рэпрэсаваных культурных дзеячаў Беларусі, на якім нямецкі тэхна-аркестр у якасці лоту прапанаваў свой фірмовы строй — арыгінальны пінжак, што аб’ехаў з гуртом увесь свет. Гэта быў жэст салідарнасці музыкаў з Аляксандрам Багданавым і іншымі беларускімі артыстамі — унёсак Meute ў іх  вызваленне.

У гадавіну затрымання Аляксандра і Максіма творцы сустрэліся: на вялікім летнім шоу ў Гамбургу ўжо вольны Papa Bo Selektah выступіў «на разагрэве» Meute з мабільным музычным сэтам.

Гісторыя салідарнасці атрымала працяг сёлета — на гэтыя Каляды: Meute выклаў у сеціва відэа з выступу Аляксандра Багданава на гамбургскім канцэрце з заклікам падтрымаць беларускіх творцаў у няволі.

«Наш добры беларускі сябра Papa Bo Selectach выступіў у падтрымку нашага канцэрту ў Гамбургу гэтым летам, — адзначылі нямецкія музыкі. — Як і многія іншыя мастакі ў Беларусі, ён пацярпеў ад рэпрэсій з боку дыктатуры і быў арыштаваны ўрадам. На дадзены момант у зняволенні ўсё яшчэ знаходзіцца шмат мастакоў і дзеячаў культуры», — заклікалі яны дапамагчы беларусам.

Варта адзначыць, што відэа выступу Papa Bo Selektah у Гамбургу было створана пры ўдзеле Максіма Крука.

Глядзець відэа можyа тут.

Падтрымаць беларускіх дзеячаў у зняволенні тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: