У сеціве з’явіўся тэлеграм-канал «Інклюзіўная канапка» — ён прысвечаны правам чалавека, інклюзіі, гендарнай роўнасці і экапрыязнасці

Культура

«Інклюзіўная канапка» — такую назву мае новы тэлеграм-канал, прысвечаны інклюзіі ў самым шырокім сэнсе. Праект створаны беларускай моладзевай арганізацыяй «ІншыЯ», скразныя каштоўнасці якой — правы чалавека, інклюзія, гендарная роўнасць і экапрыязнасць. «Калі вам блізкія каштоўнасці ўзаемапавагі, роўнасці і недыскрымінацыі — будзе дакладна цікава!» — анансуюць новую крыніцу стваральнікі праекта.

Якога дакладна кантэнту чакаць? — распавядаецца болей у тэлеграм-канале. Так, у «Інклюзіўнай канапцы» можна будзе знайсці:

  • артыкулы і нататкі пра тое, з якімі праблемамі сутыкаюцца людзі розных ідэнтычнасцяў і з розным досведам;
  • інфармацыю пра ініцыятывы, якія змагаюцца за правы самых розных людзей і дапамагаюць іншым;
  • парады і інструкцыі пра тое, як падтрымліваць людзей, што сутыкаюцца з дыскрымінацыяй, і змяняць свет да лепшага;
  • анонсы культурных, забаўляльных і адукацыйных івэнтаў, звязаных з інклюзіяй і правамі ўразлівых груп;
  • гісторыі людзей з розным досведам, праблемамі і складанасцямі.

«Мы верым, што інфармаваныя людзі здольныя рабіць больш асэнсаваны выбар у сваім жыцці і змяняць асяроддзе да лепшага. А яшчэ ў гэтым канале вы сустрэнеце аднадумцаў і зможаце пастасавацца з людзьмі, якія падзяляюць вашыя погляды і каштоўнасці», — падкрэсліваюць «ІншыЯ».

Падпісацца на канал можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: