У прыватным доме-гатэлі сярод Швейцарскіх Альп зладзілі выставу пра рэальнасць віртуальнага

Культура
Anton Snt. "Liqufy_01". Фота: Каця Шумак.

Гiсторыя выставы ў Швейцарскіх Альпах пад назвай «NOM-DU-PÈRE» пачынаецца ў 2017 годзе ў Цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску. Тады на калектыўнай выставе «DEF EYE» Anton Snt прадставіў фота-калаж «Liquify_01», у аснове якога ляжаў малюнак невядомай яму жанчыны. Праз некалькі гадоў аўтар высветліў яе імя і адправіў ліст, на які не атрымаў адказу.

У прыватным доме-гатэлі сярод Швейцарскіх Альп зладзілі выставу пра рэальнасць віртуальнага
Работы Anton Snt. «Wall of Death», 2016, і «Nothing, one pixel», 2020. Фота: Anton Snt.

Толькі праз год, у 2020-м, прыйшоў адказ са словамі падзякі і тлумачэннямі такога доўгага маўчання.

З таго часу і пачаліся супраца паміж двума мастакамі, беларускім аўтарам Anton Snt і  Сарай Брэнан (Sarah Brannon), моцны ўзаемны ўплыў і размовы на тэмы мастацтва, філасофіі, музыкі, моды і палітыкі.

У прыватным доме-гатэлі сярод Швейцарскіх Альп зладзілі выставу пра рэальнасць віртуальнага
Твор Сары Брэнан «The Top of the mountain», паштоўка «Liquify_001» і твор Anton Snt. «Foggy EIger. Signal failure», 2023. Фота: Anton Snt.

У 2023 годзе адбылася першая сустрэча двух мастакоў у Парыжы. Яе вынікам стала выстава «NOM-DU-PÈRE», якая размясцілася ў прыватным доме-гатэлі сярод Швейцарских Альп. Паказаныя на выставе працы звязаныя з тэмай гор. Але яны адсылаюць да зусім іншай тэмы і разам ставяцца часткай структуры метафары, якую можна акрэсліць «халодны твар» альбо «каменны твар».

У прыватным доме-гатэлі сярод Швейцарскіх Альп зладзілі выставу пра рэальнасць віртуальнага
Anton Snt. «The inevitability of the pixelization of the Sun in your mind», 2023. Фота: Anton Snt.

Горы, маўклівыя і халодныя, нагадваюць нам пра тыя ж пачуцці, якія выклікае ў малога дзіцяці «халодны твар» бацькі, што не рэагуе на патрэбы свайго дзіцяці. Магчыма, менавіта гэта пачуццё вяртання, выцесненае ў неўсвядомленае, і з’яўляецца рухаючай сілай, жаданнем, якое прыводзіць чалавека ў горы.

У прыватным доме-гатэлі сярод Швейцарскіх Альп зладзілі выставу пра рэальнасць віртуальнага
Anton Snt. «Flashing lights», 2023, паштоўка «AFTER MARK*». Фота: Anton Snt.

Адзін з аўтараў выставы мультымедыйны мастак Anton Snt., які ў сваёй творчасці спалучае жывапіс і «лічбу», патлумачыў фармат экспазіцыі: «Усё, што звязана з гэтай выставай, разгортваецца нібыта ў віртуальнай прасторы ці гульні. Мастакі разам з гледачамі прысутнічаюць ў адным месцы, але ўсе дзеянні адбываюцца ў іншым, а гаворка ў гэтай гульні ідзе пра нешта трэцяе. Менавіта гэта і стварае ўражанне прысутнасці рэальнасці віртуальнага, таго, чаго на самай справе яшчэ фізічна не iснуе, але мы адчуваем яго моцны ўплыў на нашае ўспрыманне рэальнасці. Рэальнасць віртуальнага застаецца нашай адзінай рэальнасцю».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: