«Дзіцячы сьпеўнік» — перавыданне першага спеўніка для дзяцей, складзенага з беларускіх народных песень, сабраных вядомым фалькларыстам Антонам Грыневічам у перыяд з 1905 па 1924 гады ў розных кутках Беларусі.
У спеўнік увайшлі 33 старанна падабраныя творы з мелодыямі — песні, прыпеўкі, калыханкі, забаўлянкі, акрамя таго ўкладальнік змясціў у зборніку не толькі прыклады фальклору для дзяцей, але і пазнаёміў з абрадавай і пазаабрадавай лірыкай, танцавальнымі творамі.
Спеўнік выходзіў на сродкі аўтара ў Вільні ў 1920 годзе вельмі малым накладам. Арыгіналы захаваліся толькі ў архівах, таму Сяржук Доўгушаў ініцыяваў перавыданне ў новым графічным афармленні з каляровымі малюнкамі, тлумачэннямі, тэкстамі па-беларуску, лацінкай і па-ангельску.
Акрамя нот ёсць і аўдыядадатак, каб слухаць і вучыць мелодыі песень самастойна.
Цяпер кніга выйшла вялікім накладам, яе можна замовіць поштай з дастаўкай па ўсім свеце, а таксама набыць у кніжных крамах у Вільні, Варшаве і Мінску.
Сам аўтар «Беларускага дзіцячага спеўніка» – фалькларыст і педагог Антон Грыневіч – стаўся і аўтарам першага беларускага падручніка па музыцы «Навука спеву» (1923). Антон Грыневіч быў арыштаваны ў 1933 годзе па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра» і асуджаны на 10 гадоў лагераў. У 1937 годзе — прыгавораны да расстрэлу. Ягоныя зборы запісаў беларускага фальклору захоўваюцца ў архівах Беларусі і Вільні.
Квіткі на імпрэзу можна набыць тут.
У праграме:
Дата: 17 сакавіка
Час: 12.00
Адрас: кавярня «Pan Gar» у ДК «Tramwajarza» (Słowackiego 19/21), Познань
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram