Кніжны кірмаш у Катавіцах пройдзе з 3 па 5 лістапада ў Міжнародным канферэнц-цэнтры. У мінулым годзе на выставе прысутнічала больш за 160 экспанентаў, а наведала яе 30 000 чалавек. Спецыяльным госцем выставы была Украіна.
Сёлета кніжны кірмаш у Катавіцах зойме ўдвая большую плошчу, чым летась. Экспазіцыя выставы будзе больш разнастайная. Дадасца навуковы сектар з прэзентацыяй апошніх навінак.
У ганаровым статусе спецыяльных гасцей будуць прадстаўлены беларускія выдаўцы і аўтары. Беларускі стэнд незалежных выдавецтваў «Вольная Беларусь» падрыхтаваны з дапамогай прадстаўніцтва па пытаннях нацыянальнага адраджэння Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі і Інстытута беларускай кнігі.
На стэндзе «Свабодная Беларусь» будзе прадстаўлена сучасная беларуская літаратура, кнігі для дзяцей і выданні па гісторыі, пераклады сусветнай класікі і апошніх бестсэлераў на беларускую мову.
Свой удзел у стэндзе плануюць незалежныя беларускія выдавецтвы з розных гарадоў і краін: Выдавецтва Gutenberg Publisher (Кракаў, Польшча), ARCHE (Беларусь), Slawianka (Варшава, Польшча), Viasna (Прага, Чэхія), Skaryna Press (Лондан, Вялікабрытанія), Januszkiewicz (Польшча).
Таксама адбудзецца праграма мерапрыемстваў з удзелам незалежных беларускіх аўтараў і выдаўцоў.
З раскладам на беларускай мове можна пазнаёміцца тут ці на сайце кірмашу.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: