У Польшчы створаць мурал, прысвечаны Марфе Рабковай, Алесю Бяляцкаму і Анджэю Пачобуту

У Польшчы будзе створаны мурал, прысвечаны праваабаронцам Марфе Рабковай і Алесю Бяляцкаму і журналісту Анджэю Пачобуту. Пра гэта паведамілі ў Аб’яднаным пераходным кабінеце.

Праца па рэалізацыі гэтага праекта пачнецца ў найбліжэйшы час. Яго выканаюць польскія творцы пры ўдзеле беларуска-польскай культурнай супольнасці.

Дэталі рэалізацыі праекта прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Алiна Коўшык абмеркавала на сустрэчы з віцэ-дырэктаркай Amnesty International Polska Ганнай Кулікоўскай.

Аліна Коўшык расказала, што цяпер на месцы будучага мурала знаходзіцца выява Алеся Бяляцкага. Але з часоў яго першага з’яўлення шмат змянілася, Алеся кінулі ў турму.

Таму будзе створаны больш актуальны мурал, прысвечаны адразу тром выбітным асобам беларускага дэмакратычнага руху, у тым ліку Алесю.

«Я рада, што цяпер свет даведаецца адразу пра трох беларусаў, якія і за кратамі даюць нам прыклад мужнасці, моцнай грамадзянскай пазіцыі і адданасці дэмакратычным каштоўнасцям. Бо сёння як ніколі важна прыцягваць увагу да сітуацыі ў нашай краiне, выкарыстоўваючы для гэтага ўсе магчымыя сродкі», — паведаміла Аліна Коўшык.

З нагоды стварэння мурала будзе праведзены шэраг мерапрыемстваў з фокусам на сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Нагадаем, што ў Варшаве ўжо ёсць мурал, прысвечаны Анджею Пачобуту. Ён быў створаны у верасні мінулага года. А мурал з партрэтам Алеся Бяляцкага адкрылі напрыканцы 2022 года ў Вільні.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!