У Польшчы перавыдалі «Радзіва Прудок» Андруся Горвата

Культура

Падчас спектакля «Радзіва Прудок» паводле Андруся Горвата, які прайшоў 14 студзеня ў Варшаве, прадзюсарская ініцыятыва INEX KULT арганізавала стэнд з аднайменнай кнігай. Высветлілася, што кнігу Горвата перавыдалі. Больш за тое, фундацыя гэтай кнігай распачынае, як піша на сваёй фэйсбук-старонцы: «серыю кніг вакол тэатра, якую мы будзем ціхенька рыхтаваць паміж паказамі нашых спектакляў».

Нагадаем, што кніга «Радзіва Прудок» Андруся Горвата выйшла з друку ў 2016 годзе, пасля чаго некалькі разоў перавыдавалася ў Мінску. Яна вырасла з дзённікавых нататак, якія журналіст, што пераехаў тады ў палескую вёску Прудок, публікаваў у рэжыме рэальнага часу на Facebook, таму ў выніку кніга нарадзілася як праект інтэрактыўны — у камунікацыі з чытачамі. «Гэта кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца, — паведамлялася ў яе анатацыі. — Гэта кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А, можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе».

Варшаўскае выданне мае новыя ілюстрацыі і дапоўнена архіўнымі фотаздымкамі з сямейнага архіву Горватаў. «Радзіва Прудок» Андруся Горвата можна набыць па спасылцы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: