У нямецкім выдавецтве hochroth выйшаў двухтомнік вершаў беларускага паэта Дзмітрыя Строцава

На рускай і нямецкай мовах у незалежным выдавецтве hochroth Berlin выйшла кніга ў двух тамах беларускага паэта Дзмітрыя Строцава. Яна мае назву «Улей / Das Bienenhaus».

«У кнігу ўвайшлі вершы з цыклу «Беларусь перакуленая», створанага ў 2020 годзе ў жанры, які сам аўтар называе «паэтычным рэпартажам, — даецца інфармацыя ў анатацыі да выдання. — Тады гэтыя тэксты, якія рэзаніравалі з духам часу, імкліва распаўсюджваліся ў сацсетках, узнікалі спантанныя пераклады на многія мовы. У 2021 годзе «Беларусь перакуленая» выйшла ў выдавецтве «Новые меха», а Строцаў быў узнагароджаны за сваю пратэсную лірыку чатырма прэстыжнымі літаратурнымі прэміямі. Цяпер, падводзячы прамежкавы вынік сваёй «паэтычнай хронікі» падзей апошніх гадоў у Беларусі, паэт уключыў ва «Улей» таксама і тэксты, напісаныя з 2016 па 2021 год».

Многія вершы ўпершыню публікуюцца ў кніжным фармаце, — падкрэсліваецца ў апісанні.

Фота з фейсбуку Дзмітрыя Строцава.

Адзначым, што пераклад на нямецкую мову вершаў Дзмітрыя Строцава здзейсніў Андрэас Вае.

Беларускі паэт запрашае на прэзентацыю кнігі і свой юбілейны вечар з нагоды 60-годдзя 15 красавіка ў берлінскі клуб «Панда».

«Вот он и вышел, двухтомничек, — на русском и немецком. В прекрасный праздничный день. Спасибо, дорогая издательница Vera Kurlenina! Спасибо, друг-переводчик Андреас Вайе! Спасибо, любимый художник Ксиша Ангелова! Первая презентация 15 апреля в берлинском клубе «Панда», — напісаў аўтар у сваіх сацсетках.

Гэтаксама вядома, што двухтомнік «Улей / Das Bienenhaus» будзе прэзентаваны ў межах Кніжнай выставы ў Лейпцыгу, якая пройдзе з 27 па 30 красавіка.

Дзмітрый Строцаў — беларускі паэт, піша на рускай мове. Нарадзіўся ў Мінску ў 1963 годзе. Па адукацыі — архітэктар. Аўтар 18 кніг вершаў. Кіраўнік літаратурна-выдавецкага праекта «Новые меха», выдавец альманаха і паэтычнай серыі «Минская школа». Лаўрэат шматлікіх міжнародных прэмій: Прэміі Norwegian Authors ‘ Union’s Freedom of Speech Award (2020), Прэміі Ciampi-Valigie Rosse (Італія, 2020), Прэміі Фонду бібліятэкі Вацлава Гаўла Disturbing the Peace Award to a Courageous Writer at Risk (2021). Лаўрэат Прэміі Swedish Pen’s Tucholsky Award (2021), Прэміі Алеся Адамовіча (2021) ад Беларускага ПЭНа. Вершы перакладзены на англійскую, беларускую, грузінскую, італьянскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, нарвежскую, польскую, украінскую, французскую, шведскую, чэшскую, эстонскую і іншыя мовы.

У 2023 годзе Дзмітрый Строцаў адкрыў у Берліне філію выдацтва hochrothhochroth Minsk. Пад яго грыфам, у прыватнасці, выйшлі тры новыя кнігі беларускай паэзіі — Ганны Севярынец, Насты Кудасавай і Крысціны Бандурынай.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!