У Нацыяльным мастацкім музеі працуе выстава карцін Z-патрыёта Аляксандра Шылава. У экспазіцыі прадстаўлены і партрэты ўдзельнікаў СВА

«У створанай мастаком партрэтнай галерэі сучаснікаў знайшла адлюстраванне складаная і разнастайная карціна духоўнага жыцця Расіі канца XX — пачатку XXI стагоддзя», — так піша пра выставу расійскага мастака Аляксандра Шылава, які падтрымлівае ўварванне Расіі ва Украіну, Нацыянальны мастацкі музей. У экспазіцыі, якая працуе зараз у галоўнай музейнай установе краіны, прадстаўлены і партрэты ўдзельнікаў СВА.

Як адзначае Белта, старт мастацкага праекта быў дадзены 12 чэрвеня, у Дзень Расіі, калі выставу Аляксандра Шылава першы раз паказалі ў Палацы незалежнасці ў Мінску. Зараз тыя ж трыццаць палотнаў экспануюцца ў Нацыяльным мастацкім. Як сказала на адкрыцці праекта дырэктар карціннай галерэі расійскага мастака Юлія Вахмінцава, Аляксандра Шылава з выставай у Беларусь запрасіў менавіта Аляксандр Лукашэнка.

 

На адкрыццё праекта Аляксандр Шылаў не прыехаў. На мерапрыемстве выступіў намеснік кіраўніка прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Ленін.

«Як грамадзянін і патрыёт сваёй краіны, гонар за поспехі Айчыны Аляксандр Шылаў перадаў у сваіх новых партрэтах, прадстаўленых на выставе», — адзначаецца ў анатацыі да экспазіцыі.

Фота: Белта.

 

Фрагмент партрэта дабраахвотніка з Магнітагорску.

Сярод «новых партрэтаў» спадара Шылава, які з’яўляеццца народным мастаком СССР і ганаровым сябрам грамадскай рады па культуры пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі Кірыле, у прыватнасці — партрэт дабраахвотніка з Магнітагорску, удзельніка СВА Андрэя Кузаўлёва, удзельніка СВА Дзмітрыя Торапава.

Аляксандра Шылава называюць адным з выразнікаў «лужкоўскага стылю» ў выяўленчым мастацтве, які асацыюецца з безгустоўнасцю і пошласцю. Як трапна заўважыла адна з карыстальніц сацсетак Мастацкага музею, каментуючы выставу, што проста руйнуе імідж беларускай музейнай установы, «далей толькі Нікас Сафронаў».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.