Галоўнай тэмай выставы знакамітага ўраджэнца Беларусі Хаіма Суціна (1893 – 1943) з’яўляецца эміграцыя і пастаянныя перасяленні людзей. Пачуццё страты дому і непрытульнасці, якое перажываў і ўвасабляў мастак у сваіх творах, становіцца асабліва зразумелым у ХХІ стагоддзі. У анатацыі паведамляецца, што «Хаім Суцін вырас у Беларусі і пераехаў у Парыж у 1913 годзе. Хоць мегаполіс стаў яго сурагатным домам, ён заставаўся аўтсайдарам на працягу ўсяго свайго жыцця, кепска валодаў мовай, не засвоіў сацыяльных манераў»…
У экспазіцыі «Хаім Суцін. Супраць плыні» прадэманструюць партрэты пажаў, кухараў, алтарнікаў; людзей, якія, як і ён, знаходзіліся на ніжэйшых узроўнях грамадства. Спалучаныя з выявамі хісткіх краявідаў і забітых жывёл, творы ўвасобілі яго адметнае стаўленне да жыцця цэлай эпохі.
Суцін аказаў велізарны ўплыў на жывапіс пасля 1945 года, ён з’яўляецца адным з цэнтральных прадстаўнікоў класічнага мадэрнізму, у Германіі ён вельмі шанаваны ў мастацкіх колах.
Экспазіцыя з’явіцца ў выніку супрацы паміж Музеем сучаснага мастацтва, Музеем сучаснага мастацтва Луізіяны, Humlebæk і Мастацкім музеем Берна.
Выстава будзе працаваць з 2 верасня 2023 па 14 студзеня 2024 года.