8 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы пад Мінскам у чацвёрты раз адбыўся сярэднявечны фестываль «Над Менкай».
Падчас фестывалю прайшлі майстар-класы ад музейных супрацоўнікаў і чальцоў клубаў гістарычнай рэканструкцыі па сярэднявечных танцах, магіі і медыцыне, фехтаванні, кавальствe, вырабe манет, адбыліся паказальныя сярэднявечныя баі, рыцарскі і лучны турніры, выступленне гурта сярэднявечнага року «Вока Чарота», лекцыя пра Вялікае Княства Літоўскае перад выклікамі экспансіі Тэўтонскага Ордэна ад гісторыка-медыявіста Алега Дзярновіча і вогненае шоу.
«Над Менкай» задумваўся як фестываль розных эпох, у якім удзельнічаюць шматлікія клубы гістарычнай рэканструкцыі ад Сярэднявечча да XVII-XVIII стагоддзяў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram