У музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы пройдзе свята «Тры Каралі»

У суботу, 4 студзеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы пройдзе свята «Тры Каралі».

Гэта каталіцкае свята, якое адзначаецца 6 студзеня ў гонар трох мудрацоў – Каспара, Мельхіёра і Бальтазара. Згодна з Евангеллем, мудрацы прынеслі нованароджанаму Ісусу Хрысту дары – золата, ладан і міру.

У беларускіх вёсках у гэты дзень адбываліся абрады абыходу двароў і віншавання гаспадароў. З некалькіх маладых хлопцаў утвараўся гурт. Галоўныя персанажы ў гурце – тры каралі, анёл, чорт.

Свята «Тры Каралі». Студзень 2024. Фота: t.me/etnaby

А ў Азярцы пройдзе рэканструкцыя абраду «Тры Каралі», калядныя песні ад фальклорнага гурта, паказ лялечнага тэатра «Батлейка», беларускія танцы і гульні.

Дата: 4 студзеня

Час: з 13:00 да 14:00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!