У Музеі Янкі Купалы рэпрэсавалі галаграму паэта, прычына — «чорныя спісы»

«Наведнікі Музея Янкі Купалы памятаюць, што экспазіцыя сканчалася магчымасцю паглядзець прыгожа зробленую галаграму. Жывы Янка Купала курыў перад намі, ветліва махаў табе на развітанне. Гэта было міла. Але ўжо каля паўтара года яе не ўключаюць», — заўважыла «Наша Ніва».

Сапраўды, у кабінеце беларускага класіка можна было ўбачыць не толькі абстаноўку, у якой некалі працаваў Іван Дамінікавіч Луцэвіч, але і самога паэта. Галаграма паказвала Купалу, які чытае сваю новую кнігу ці п’е гарбату, слухаючы песню «Перапёлачка» ў выкананні Ларысы Александроўскай. Яна ўключалася адмыслова — для экскурсійных груп ці па просьбе наведнікаў.

Даведацца, што здарылася з галаграмай, у музеі не атрымалася, але для яе стварэння здымаўся народны артыст Беларусі Аляксандр Падабед, які разам з калектывам Нацыянальнага акдэмічнага тэатра імя Янкі Купалы выразіў сваю пазіцыю ў 2020 годзе. І за гэта трапіў у «чорныя спісы».

З 2022 года кіраваць Дзяржаўным лiтаратурным музеем Янкi Купалы паставілі Галіну Галінскую, якая да таго працавала ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны. Адзін з наведнікаў дазваніўся да яе спытаць пра лёс галаграмы. Дырэктарка Галіна Галінская адказала, што тая пераробліваецца, будзе новы кантэнт. Янка Купала застанецца, але на новай версіі галаграмы. Калі яна з’явіцца, невядома,  паведамляе «Наша Ніва».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!