27 студзеня, у Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, у мінскім Маладзёжным тэатры мелася адбыцца прэм’ера спектакля «Тут была Клара», прысвечанага нацысцкім злачынствам супраць яўрэяў. Але паказ адмянілі, піша «Зеркало». Цяпер на сайце тэатра знікла нават абвестка пра адмену.
Чытачы распавялі выданню, што ў пастаноўку «Тут была Клара» ўмяшалася цэнзура: спектакль на нейкім з этапаў зацвярджэння не прынялі чыноўнікі. У пастаноўку павінны ўнесці карэкціроўкі, пасля чаго ён, магчыма, зноў з’явіцца ў афішы.
Прэм’ера спектакля «Тут была Клара» па п’есе Ксеніі Шталенковай «Memorіa nomіnіs Clara» ў пастаноўцы Таццяны Аксёнкінай павінна была адбыцца 27 студзеня 18.00 на Малой сцэне Маладзёжнага тэатра. «Гэта гісторыя кахання мінскага мастака, упісаная ў партытуру падзей ХХ стагоддзя, у якой цесна перапляліся рэальнасць і выдумка, успаміны і сны», — паведамляла анатацыя спектакля.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram