У Мінску пачаўся XIII Мінскі міжнародны Калядны оперны форум

У Вялікім тэатры Беларусі ў трынаццаты раз праходзіць Мінскі міжнародны Калядны оперны форум.

У канцэпцыя форуму — паказ беларускіх прэм’ер і агляд творчай моладзі Вялікага тэатра Беларусі.

Прэм’ер запланавана дзве. Першую з іх — оперу Пятра Чайкоўскага «Іаланта» ў пастаноўцы дырыжора Арцёма Макарава, рэжысёра Ганны Маторнай, мастачкі Любоў Сідзельнікавай — паказалі на адкрыцці. Другая — опера Расіні «Севільскі цырульнік» італьянскага рэжысёра Тарабэллы. Гэта беларускі спектакль, для якога быў запрошаны саліст Вялікага тэатра Расіі Гадэрдзі Джанелідзэ і саліст Камернай сцэны ім. Б. А. Пакроўскага маскоўскага Вялікага тэатра Валерый Макараў. Яго пакажуць 13 снежня.

Сярод гасцей форуму — Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр Узбекістана ім. А. Наваі, які прадставіць оперу Бізэ «Шукальнікі жэмчугу», і Самарскі акадэмічны тэатр оперы і балета імя Дзмітрыя Шастаковіча з пастаноўкай Сяргея Пракоф’ева «Любоў да трох апельсінаў».

15 снежня форум завершыцца Гала-канцэртам Viva Opera, прысвечаным закрыццю Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму-2023, у ім прымуць удзел як госці, так і беларускія салісты.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.