Пачаўся чарговы тур прыёму заявак на падтрыманне творчых праектаў і мабільнасці ArtPower Belarus, ён жа апошні кол для інстытуцыяў, а таксама індывідуальных праектаў, якія прэтэндуюць на фінансаванне ад 5000 да 60 000 еўра. Прыём заявак на міні-гранты і гранты мабільнасці працягнецца ва ўжо звыклым штоквартальным фармаце.
Заяўкі прымаюцца ўжо з сёння, 4 кастрычніка 2023 года.
Дэдлайн падачы заявак – 13 лістапада 2023 года.
Старт рэалізацыі праектаў – не раней за 1 лютага 2024 года.
Максімальны магчымы тэрмін завяршэння праекту – 1 лістапада 2024 года.
Вынікі колу будуць вядомыя ў студзені 2024 года.
Беларускія творцы ў межах гэтага туру могуць прэтэндаваць на тры варыянты падтрымання:
«Нам падаюць заяўкі творцы як у Беларусі, гэтак і за мяжой, а таксама міксаваныя і мабільныя каманды беларусаў з розных краінаў. І кожная заяўка мае каштоўнасць.Спадзяёмся, што прыблізна такая прапорцыя захаваецца надалей, бо ўсе мы працуем у адной культурнай прасторы на карысць сваёй Айчыны«, – адзначае кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін.
Падрабязней пра #ArtPowerBelarus можна прачытаць тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram