У ноч з 2 на 3 лютага ў Лос-Анджэлесе ўручылі галоўную амерыканскую музычную прэмію. Грандыёзнае шоу адбылося ў цэнтры горада. Яго не сталі пераносіць, нягледзячы на разбуральныя пажары, якія бушавалі ў прыгарадзе і сталі самымі страшнымі ў гісторыі горада.
Песня амерыканскага рэпера Кендрыка Ламара «Not Like Us» выйграла ў пяці намінацыях: «Запіс года», «Песня года», «Найлепшае рэп-выкананне», «Найлепшая рэп-песня» і «Найлепшае музычнае відэа».
Амерыканская спявачка Бэёнсэ атрымала галоўную прэмію ў катэгорыі «Найлепшы альбом года» за «Cowboy Carter», а таксама ўзнагароду за найлепшы альбом у жанры кантры.
Сабрына Карпэнтэр атрымала прэміі за найлепшае сольнае поп-выкананне з песняй «Espresso» і за найлепшы вакальны поп-альбом «Short n’ Sweet». Песня «Espresso» была прызнаная найлепшым рэміксам.
Найлепшы новы выканаўца — Чэпэл Роўн.
Прыз за найлепшае поп-выкананне дуэтам ці групай атрымалі Лэдзі Гага і Бруна Марс за кампазіцыю «Die With A Smile».
Узнагароду атрымаў The Beatles за песню «Now And Then», якая была запісаная Джонам Ленанам у 1970-х, і дзякуючы сучасным тэхналогіям удалося аднавіць яго голас. Іншы легендарны гурт The Rolling Stones атрымаў узнагароду за найлепшы рок-альбом.
У намінацыі «Найлепшая рок-песня» ўзнагароду забрала кампазіцыя «Broken Man» St. Vincent. Найлепшае выкананне альтэрнатыўнай музыкі належыць таксама St. Vincent за кампазіцыю «Flea».
Усе ўзнагароды можна паглядзець на сайце прэміі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.