У Эстоніі пры запаўненні падаткавай дэкларацыі можна зрабіць ахвяраванне Беларускай Радзе культуры

Цяпер любы рэзідэнт Эстоніі можа зрабіць ахвяраванне Беларускай Радзе культуры і пры запаўненні падаткавай дэкларацыі вылічыць яго з прыбытку, які абкладаецца падаткам, — паведамляе Рада культуры.

І калі юрыдычная асоба Эстоніі, а таксама некаторых іншых краінаў ЕЗ, зробіць такое ахвяраванне, гэтая сума таксама не будзе абкладацца падаткам на прыбытак.

«Гэта сталася магчымым таму, — тлумачыць Беларуская Рада культуры, — што падаткава-мытны дэпартамент Эстоніі, дзе мы зарэгістраваныя, унёс @radakultury у адмысловы спіс арганізацый, якія працуюць у дабрачынных і грамадскіх інтарэсах. У дачыненні да іх дзейнічаюць ільготы па падатку на прыбытак. Мы ўнесены ў спіс за скіраванасць на падтрымку беларускай культуры«.

Калі трэба спраўдзіць, ці можаце вы скарыстацца ільготай як юрыдычная асоба ў вашай краіне, Рада культуры просіць напісаць на info@byculture.org.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!