Выставу «Беларускі Мартыралог» паказалі ў чэшскім Інстытуце памяці нацыі.
Мартыралогам у царкоўнай традыцыі называюць спіс пакутнікаў, святых і блажэнных, якія пацярпелі за сваю веру. Менавіта так мастачка Ксіша Ангелава назвала серыю малюнкаў беларускіх палітвязняў.
Праект быў падтрыманы фестывалем культуры «Meeting Brno», удзельнікі якога арганізавалі дыскусію на тэму палітычнай сітуацыі ў Беларусі.
Беларуская праграма доўжылася ў Інстытуце памяці нацыі два дні. «Адбыліся два вечары, прысвечаныя Беларусі. Балючыя два вечары,.. сёння проста плакала, бо спалучэнне вершаў Дзмітрыя, аўтэнтычных лістоў ад палітвязняў і лістоў ад дзяцей, якія пішуць лісты бацькам у турму — гэта проста балюча чуць і бачыць», — падзялілася ўражаннямі прадстаўніца «Meeting Brno» Вераніка Смыслова.
Падчас праграмы быў паказаны перформанс «Беларускія палітвязні гавораць» аўтарства праваабаронцы Наталлі Гарковіч, а таксама прайшла прэзентацыя чэскага перакладу паэзіі Дзмітрыя Строцава «Poetická reportáž».
Да падзеі «Хрысціянская Візія» падрыхтавала інфаматэрыялы з актуальнай сітуацыяй пра палітвязняў у Беларусі, смерці і цяжкахворых палітвязняў у турмах, рэжым інкамунікада.
Выстава працуе да 11 красавіка 2024 года па адрасе: Radnická 369/10, Brno.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: