Пра з’яўленне ў інстаграме новага праекта пра літаратуру «Экслібрыс. Кніжныя парады» паведамляе BY_culture.
Вядомых людзей просяць параіць кнігі для прачытання, цяпер выкладзены топ-5 паэтычных кніг ад паэткі Юлі Цімафеевай: пра боль, эміграцыю і каханне. І 6 кніг ад філосафкі Вольгі Шпарагі: пра рэвалюцыю, практыкі клопату і досвед жанчын.
Да кожнай кнігі прыкладаецца апісанне ад аўтарак спісу.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram