У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі працуе выстава «Пётр Явіч — вучань Юдаля Пэна»
Пётр Явіч нарадзіўся ў Венгрыі, але ў 1925 годзе сям’я вярнулася на радзіму бацькі. Менавіта ў гэты час і пачаўся новы перыяд у жыцці будучага творцы. Па просьбе вядомага мастака Юдаля Пэна бацька Пятра пераклаў венгерскі тэкст, верагодна, у якасці падзякі Пэн запрасіў хлопчыка да сябе ў майстэрню. Два гады Пётр Явіч вучыўся ў майстра і працягнуў адукацыю ў Віцебскім мастацкім вучылішчы, але ўсё жыццё называў сябе вучнем Юдэля Пена.
Выстава прыехала ў Гродна з Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Большасць сваіх работ Пётр Явіч перадаў у спадчыну любімаму Віцебску. Таксама карціны мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску, а партрэт «Дзяўчынка ў блакітным» знаходзіцца ў Траццякоўскай галерэі.
У гісторыю культуры Беларусі Пётр Явіч увайшоў як майстар партрэтнага жанру. У Гродне прадстаўлена каля 29 работ гэтага аўтара ў жанры партрэта, пейзажа і нацюрморта, напісаных у 1940-х — 1990-х гадах, са збораў сям’і мастака, якія адлюстроўваюць асаблівасці творчай спадчыны Пятра Максавіча Явіча.
12 траўня у 16.30 Музей гісторыі рэлігіі запрашае на экскурсію па выставе Пятра Явіча. Куратары раскажуць шмат цікавостак пра мастака і ягоны час, пра схаваныя таямніцы ягоных карцін і суадносіны з творчасцю настаўніка.
Запісацца на экскурсію можна па гарадскім нумары 718707 ці праз дырэкт інстаграма музея.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: