Гётэ-Інстытут у выгнанні запрашае мастакоў, якія жывуць у эміграцыі ў Германіі, на двухтыднёвую рэзідэнцыю. Творцам з Беларусі і розных краін прапаноўваецца пражываннне з 7 па 20 красавіка 2024 года ў перадальпійскім рэгіёне Альгой. Дэдлайн для заявак — 26 студзеня.
Запрашаюца мастакі розных дысцыплін — музыка, танец, перформанс, кіно, выяўленчае мастацтва. Арганізатары пакрыюць творцам выдаткі на дарогу і пражыванне, а таксама на неабходныя матэрыялы для творчасці.
«Мы запрашаем мастакоў, якія жадаюць даследаваць новыя спосабы мастацкага супрацоўніцтва ў структураваных імправізацыях вакол тэмы «Канферэнцыя птушак Фарыда уд-Дзін Атара», — адзначаецца ў заяўцы.
Даведацца больш пра праграму можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: