У гарадской ратушы Капенгагена адкрыецца выстава беларускага фатографа Сяргея Гапона

Культура
Дзяўчынка са ўчанюком у вёсцы Сааттут, Грэнландзія. 9 жніўня 2023 года. Фота: copenhagenphotofestival

24 мая ў самым сэрцы Капенгагена, у гарадской ратушы, падчас Copenhagen Photo Festival адкрыецца персанальная выстава беларускага фатографа Сяргея Гапона — вынік яго працы за апошнія два гады, якія ён правёў у Скандынавіі.

На выставе пра гарызонты, якія растаюць («Melting Horizons»), пакажуць гісторыю пра жыццё ў часы імклівых зменаў клімату.

«Фатаграфіі Гапона ўвасабляюць змены ў навакольным асяроддзі, падкрэсліваючы далікатнасць, часовасць і патэнцыял для таго, каб свет істотна змяніўся для будучых пакаленняў», — паведамляе прэс-рэліз.

Фатограф як непасрэдны назіральнік фіксуе глыбокае ўздзеянне змены клімату на навакольнае асяроддзе і мясцовыя супольнасці. Частка фатаграфій будзе паказваць уразлівыя ландшафты Грэнландыі. Расколіны ў ледніках, з’явы раставання, астраўное жыццё і чароўная прыгажосць Поўначы дакументуюць адаптацыю чалавека да зменлівага свету пад уплывам кліматычных зменаў.

Сяргей Гапон у гэтай экспазіцыі спалучае журналісцкі погляд з мастацкай адчувальнасцю. Кожная фатаграфія зачароўвае мудрагелістымі дэталямі, гарманічнай прыгажосцю прыроды, экалагічнай уразлівасцю. Фатограф заклікае гледачоў задумацца пра глабальныя наступствы паўсядзённых дзеянняў.

Куратар выставы — Вольга Шукайла.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: