У Кіева-Пячорскай Лаўры ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку князю Астрожскаму, піша «Беларускае Радыё Рацыя». Падзея прымеркавана да 509-й гадавіны бітвы пад Оршай (1514), калі аб’яднанае ўкраінска-літоўска-польска-беларускае войска пад кіраўніцтвам князя Астрожскага разграміла шматтысячную армію маскавітаў цара Васіля ІІІ.
На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі пасольстваў Украіны, Польшчы і Літвы, вайскоўцы 30-й Асобнай механізаванай брыгады імя князя Астрожскага і Полк Кастуся Каліноўскага.
Пасля набажэнства і адкрыцця памятнай дошкі князю Канстанціну Астрожскаму адбылося ўзагароджанне байцоў Палка Каліноўскага ўзнагародамі Рады БНР.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram