У чэрвені на Падляшшы пройдзе другі фестываль традыцыйнай беларускай культуры Soncahraj

Культура

Фестываль традыцыйнай беларускай культуры Soncahraj пройдзе 9, 10, 18 і 24 чэрвеня.

Арганізатар фестывалю Soncahraj — Фундацыя TUTAKA.

Галоўная ідэя імпрэзы — прэзентацыя традыцыйнай, несцэнічнай беларускай культуры. Арганізатары маюць намер паказаць традыцыйную беларускую культуру як з Беларусі, так і з Падляшша, з мэтай вярнуць у агульную культурніцкую прастору традыцыйнага фальклору народную культуру беларусаў Падляшша. Арганізатары тлумачаць свой намер тым, што беларусы Падляшша шмат дзесяцігоддзяў адрэзаны мяжой ад Беларусі, і пра гэтую спеўную спадчыну шырокаму колу беларусаў мала што вядома.

Апроч канцэртаў, на фестывалі плануюцца прэзентацыі і майстар-класы. Некаторыя прымеркаваныя да фэсту майстар-класы праходзяць ужо цяпер. Іх мэта — наблізіць мясцовы фальклор да гуртоў, якія яго пакуль не спяваюць, або пашукаць мясцовы фальклор і вярнуць яго ў рэпертуар гуртоў, якія раней спявалі яго.

Сярод калектываў — гурт «Каляжанкі», які выконвае традыцыйны фальклор Століншчыны, гурт «Беларускі цуд» з Вільні, капэла «Колісьнія» з Беларусі. Беларускі гурт «Мярэжа» будзе выступаць у фінале і пакажа, як выглядае сапраўднае Купалле.

9 чэрвеня фэст распачнецца ў Дубічах Царкоўных, 10 чэрвеня перамесціцца ў Саколі.

18 чэрвеня будзе адбывацца ў Супрасьлі, у Гарадскім парку.

А 24 чэрвеня пройдзе гранд-фінал фестывалю ў Бандарах каля пляжа над Семяноўскім вадасховішчам. Там і адбудзецца святкаванне Купалля.

Падрабязны расклад тут.

Уваход на фестываль бясплатны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: