У Брусэлі каля Еўрапарламента адкрылася арт-інсталяцыя, прысвечаная палітзняволеным вясноўцам

12 снежня ў Брусэлі адбылося адкрыццё арт-інсталяцыі «Нязломныя», прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу, Марфе Рабковай і Андрэю Чапюку, — піша Вясна.

Адкрыццё арт-інсталяцыі «Нязломныя». Фота: spring96

Партрэты зробленыя з іржавай рашоткі, якая асацыюецца з калоніяй. Зблізку партрэты не разгледзець, іх можна ўбачыць толькі з адлегласці. Партрэты стварыў беларускі мастак, які прайшоў праз ізалятар на Акрэсціна.

Адкрыццё арт-інсталяцыі «Нязломныя». Фота: spring96

У адкрыцці арт-інсталяцыі «Нязломныя» ўзялі ўдзел кіраўніца дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Малгажата Гасеўска, праваабаронца «Вясны» Марына Кастылянчанка і лідарка беларускіх дэмсіл Святлана Ціханоўская.

Мерапрыемства адбылося ў межах Дней Беларусі ў Брусэлі — серыі падзей, якія паказваюць салідарнасць ЕС з народам Беларусі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!