Еўрапейскі брэнд СROPP, які з’яўляецца адным з брэндаў польскага вытворцы адзення — кампаніі LPP, — прадставіў на рынку новую арт-калекцыю. Яе сустваральнік — мінскі мастак і дызайнер Дзмітрый Кашталян. Зараз серыя даступная ў больш чым 20 краінах свету.
Дзмітрый меў магчымасць стварыць для брэнда серыю з 16 ілюстрацыямі і 2 патэрнамі на прыродную тэму. Раслінныя і анімалістычныя матывы і прынты, у аснове якіх — малюнкі беларускага творцы, былі інтэграваны як у мужчынскую, так і жаночую летнія калекцыі.
СROPP пазіцыянуе сабе як брэнд гарадскога адзення — «вулічная мода для ўсіх, хто не баіцца быць сабой». Як прызнаўся Дзмітрый Кашталян, ён насіў гэты брэнд з юнацтва, і адна з першых яго худзі была менавіта з крамы СROPP. Мастак канстатаваў, што супрацоўніцтва з польскай кампаніяй дазволіла яму паспрабаваць сябе ў новым кірунку.
Дзмітрый Кашталян — ілюстратар, жывапісец, стрыт-мастак. Яго стыль спалучае ў сабе дэталёвую графіку, пуантылізм і штрыплінг. Валодаючы больш чым 20-гадовым вопытам малявання, ён пачаў свой шлях з класічных графіці, якія ператварыліся ў мастацкае самавыяўленне, заснаванае на адказнасці і глыбокай веры ў значнасць і рэфлексіўнасць творчай працы. У даробку творцы — супрацоўніцтва з такімі брэндамі як Lavazza, Harper’s Magazine, AFAR Media, Entertainment Weekly. Удзельнікі шматлікіх выстаў па ўсёй Еўропе. Сольная выстава Дзмітрыя Кашталяна «Рэха беспарадкаў» адбылася ў галерэі HotAsFoc у Барселоне, Іспанія ў 2023 годзе. Зараз беларускі творца жыве ў Варшаве.
Знайсці прадукцыю, створаную ў супрацоўніцтве, можна як на сайце мастака, так і сайце СROPP.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: