«Немезіда» (“Nemesish”) — так называецца персанальны праект Аляксандра Бельскага, мастака з Беларусі, які адкрыецца ў берлінскім «Доме статыстыкі» («Haus Der Statistik») 13 снежня а 18.00 гадзіне.
Выстава стала плёнам працы беларускага творцы ў нямецкай рэзідынцыі Schloss Wiepersdorf у рамках праекта “PerspAKTIV”, якi накіраваны на падтрымку рэпрэсаваных беларускіх мастакоў, культурнай сцэны ў выгнанні.
“Nemesish” Аляксандра Бельскага – гэта візуальная рэканструкцыя міфалагічнага сцэнара, які разгортваецца ў сучасным свеце, — даецца апісанне выставы на старонцы праекта“PerspAKTIV”. — Назва адсылае да боскага ўмяшання багіні Немязіды ў выніку парушэння чалавекам сусветнага парадку, а таксама з’яўляецца іранічным каментаром мастака аб марнасці і неапраўданасці надзеі на аднаўленне справядлівасці».
Праект уключае ў сябе жывапіс і мультымедыя-работы творцы.
Нагадаем, што Аляксандр Бельскі, нароўні з іншымі культурнымi дзеячамi Беларусі, вясной 2022 года трапіў у спіс цэнзуры Міністэрства культуры і як “нядобранадзейны” мастак быў вымушаны пакінуць краіну. Яго карціны трапілі ў лік твораў, што былі знятыя з экспазіцыі на выставе «Арт-Мінск» у Палацы мастацтва. Зараз мастак жыве і працуе ў Берліне.
У Берліне выстава Аляксандра Бельскага арганізавана пры фінансавай падтрымцы Федэральнага Міністэрства замежных спраў Германіі.
Пачытаць колішняе інтэрв’ю Reform.by з мастаком можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: