У Берліне адбудзецца кінапаказ праекта VisiBYlity — пра жыццё i творчасць беларусаў у выгнанні

Культура
Для афішы мерапрыемства выкарыстоўваецца праца Кацярыны Эндрушкевіч.

Кінапаказ праекта VisiBYlity стане цэнтравой падзеяй імпрэзы «Беларуская культура пад ціскам», што пройдзе 20 чэрвеня ў берлінскай прасторы SomoS Arts (Kottbusser Damm, 95). Паказ трох кароткаметражных стужак пра жыццё і творчасць беларусаў у выгнанні ў Германіі будзе суправаджаць pop-up выстава сучаснага беларускага мастацтва.

Дакументальны праект рэжысёра Андрэя Каралевіча VisiBYlity складаецца з трох навелаў. Героем першай з іх стае фатограф Алесь Пілецкі, другой — паэт Дзмітрый Строцаў, а трэцяй — лінгвіст Марына Антанюк-Праўто. Усе яны — беларусы ў выгнанні, якія жывуць сёння ў Германіі. Як складваецца іх жыццё? Як падтрымліваюцца структуры беларускай грамадзянскай супольнасці ў замежжы? У сваім творы Андрэй Каралёў прапануе паразважаць над гэтымі ды іншымі пытаннямі.

Пасля паказу праекта запланавана дыскусія з удзелам яго стваральнікаў, а гэтаксама герояў фільма.

Варта дадаць, што кінапрагляд будзе суправаджацца і pop-up выставай беларускага сучаснага мастацтва. Яе ўдзельнікі: вядомая ініцыятыва VEHA — яна прадставіць на выставе фотаздымкі з архіўнай калекцыі «Найлепшы бок», мастак Уладзімір Грамовіч, мастачка Вольга Якубоўская, фатограф Алесь Пілецкі. Працаваць экспазіцыя будзе да 22 чэрвеня.

Нагадаем, што час і месца кінапаказу праекта VisiBYlity — 20 чэрвеня, 19.00; прастора SomoS Arts (Kottbusser Damm 95, Берлін).

Арганізатар падзеі — Інстытут еўрапейскай палітыкі (Institut für Europäische Politik).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: