12 чэрвеня акторы «Тутэйшага тэатра» пакажуць у прасторы MIT імправізацыйны спектакль Гаральд.
Гаральд – форма імправізацыі, якую вынайшлі ў ЗША ў 1967 годзе і якую можна ўзгадаць сярод родапачынальнікаў стэндапа. Пазней структура Гаральд стала шырока ўжывацца імправізацыйнымі тэатрамі па ўсім свеце. Ніводны спектакль не паўтараецца, і ніводны немагчыма ўбачыць ізноў.
Падчас дзеі будзе абраная тэма (рэжысёрам Андрэем Саўчанкам, акторамі ці гледачамі), пасля чаго акторы імправізуюць і ствараюць сцэны і маналогі, якія складаюцца ў суцэльную кампазіцыю з пачаткам і фіналам. Разам з акторамі імправізуюць музыка і мастак па святле.
Мова спектаклю – беларуская.
Акторы: Павел Ярмак, Анастасія Ляшковіч, Віялета Кандратовіч, Анастасія Каплан, Аляксей Халупка. Мастак па святлу: Даніла Ганчароў. Музыка: Эрык Арлоў-Шымкус. Рэжысёр: Андрэй Саўчанка.
Каб набыць квіток коштам 40 злотых, трэба напісаць у дырэкт.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram