20 снежня ў Музеi Вольнай Беларусі адбудзецца спектакль «Гаральд» — акторскія імправізацыі «Тутэйшага тэатра»
Вас чакае спектакль, які ствараецца на вачах у гледача. Ад выбару тэмы, праз жэсты, з якіх выплываюць сцэны, маналогі, да спробы скласці завершаную кампазіцыю.
У пачатку дзейства задаецца толькі структура, з якой гледача знаёмяць у сваеасаблівай дэмаверсіі. Далей усё імправізуецца − спосаб існавання, тэкст, дзеянне, форма, музыка. У другой частцы тэмы для імправізацыі задае глядач.
Упершыню такі спосаб ствараць спектаклі выпрабавалі ў Сан-Францыска ў 1967 годзе, у тэатральнай трупе «Камітэт» (The Committee). Назва нарадзілася з жарта аднаго з актораў, Allaudin (Bill) Mathieu, які перафразіраваў адну з рэплік музычнай камедыі «A Hard Day’s Night» — адказу Джорджа Харысана на пытанне «Як завецца ягоная фрызура?».
Задача, якую ўдзельнікі ставяць перад сабой, — абуджаць гучанне тэмы і адшукваць творчы спосаб яе выражэння.
Рэжысэр-педагог: Андрэй Саўчанка
Акторы: Аляксей Халупка, Віялета Кандратовіч, Наста Ляшковіч, Наста Каплан, Павел Ярмак-Трус, Алена Крапіцкая.
Музыкальныя імправізацыі: Эрык Арлоў-Шымкус.
Працягласць дзеі 1,5-2 гадзіны разам з дыскусіяй. Уваход: Free donation.
Дзеля камфортнага размяшчэння просяць зарэгістравацца.
«Тутэйшы Тэатр» — гэта студыйны тэктр, ініцыяваны Андрэем Саўчанкам у 2017 годзе ў Мінску. Пасля эміграцыі рэжысёр узнавіў яго дзейнасць у Польшчы.
Дата: 20 снежня
Час: 19:00
Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Warszawa
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: