«Тутэйшы тэатр» пакажа ў Варшаве монаспектакль «Страта» ў тэхніцы ready-made

Культура

9 лютага а 20:00 у Варшаўскай прасторы MIT адбудзецца спектакль «Страта», аўтарам, акторам і рэжысёрам якога з’яўляецца Андрэй Саўчанка.

Спектакль інспіраваны старой валізкай, якую рэжысёр знайшоў ля дваровага гарадскога сметніка некалькі год таму. У ён быў стос разарваных фотаздымкаў, чыйсьці сямейны архіў. Далейшае жыццё знаходкі – у першай гісторыі «Памяць». Другая частка, «Дом», – гісторыя пра дзедаўскі маёнтак, спалены маланкай.

«Для мяне важна, істотна не пакінуць страты незаўважанымі, не ўцякаць ад іх, а сустрэцца з імі, пражыць іх і праз гэты працэс вызваліцца ад іх путаў, даць сабе дазвол жыць і ствараць далей», — тлумачыць рэжысёр.

Асновай тэхнікі ready-made, у якой пастаўлены спектакль, з’яўляецца трансфармацыя ўтылітарных рэчаў у твор мастацтва і пошук іх новага жыцця. Так, валізка з фатаграфіямі і элементы-артэфакты сельскай хаты, якія ўдалося перавезці ў Варшаву, жывуць і ўтрымліваюць памяць на сцэне.

Спектакль быў паказаны ў межах форума «ТЭАРТ» у 2020 годзе, некалькі паказаў адбылося ў Тэатры на Балконе ў 2021-2022 гадах і ў арт-студыі «Duplex» у Мінску.

Квіткі тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: