Трэці фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ пачаўся ў Беластоку — фотафакт

Сёння фестываль SONCAHRAJ пачаўся ў Беластоку на Рынку Касцюшкі каля Ратушы.

Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ у Беластоку. Фота: TUTAKA.

1 чэрвеня працягнецца ў Вітаве (гміна Дубічы Царкоўныя); 7 чэрвеня гледачоў чакаюць у Супраслі на пляцоўцы каля будынка Цэнтра культуры і рэкрэацыі; 8 чэрвеня — у Навасадах (гміна Міхалова).

Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ у Беластоку. Фота: TUTAKA.

У канцэртнай праграме сярод запрошаных гасцей: Żemerwa, Osoczniki, Kudziela, Zhraja, Kapela Tryhradzka. Спеўны хор Zhraja і жаночая група Kudziela праўсталі пры фондзе TUTAKA, а гурт Żemerwa ўжо больш за 20 год развівае спеўную і танцавальную мясцовую традыцыю.

Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ у Беластоку. Фота: TUTAKA.

Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ прэзентуе аўтэнтычныя беларускія гурты, а таксама розныя актыўнасці — традыцыйныя беларускія танцы і супольныя спевы.

Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ у Беластоку. Фота: TUTAKA.

SONCAHRAJ ствараўся фондам TUTAKA з адмысловай мэтай — развіваць сапраўдную, несцэнічную беларускую культуру.

Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ у Беластоку. Фота: TUTAKA.

Пачатак фестывальных канцэртаў — 17:00.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.