Тихановская рассказала об итогах визита в США

Светлана Тихановская в обращении к беларусам подвела итоги своего визита в США. Она подчеркнула, что на всех встречах призывала не изолировать беларусов, продолжать выдавать визы, а также говорила о политзаключенных и поддержке беларусов.

«Дарагія беларусы! Толькі што ў мяне закончыліся сустрэчы ў Белым доме. Я сустрэлася с камандамі прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта. Яны, павінна сказаць, добра арыентуюцца ў беларускай сітуацыі, падтрымліваюць нас і нашу з вамі барацьбу. У бліжэйшы час адбудуцца некалькі ключавых падзей, на якіх будуць абмяркоўваць у тым ліку і Беларусь. Гэта саміт «Вялікай сямёркі», саміт НАТО, канферэнцыя па міры ва Украіне і Генасамблея ААН. І якія б рашэнні не былі прынятыя, вельмі важна, каб беларускае пытанне не адкладалі на потым.

Натуральна, я падымала пытанні палітвязняў, крокаў па іх вызваленні, а таксама падтрымкі для сем’яў рэпрэсаваных. Я распавяла пра гуманітарны спіс, а таксама пра рэжым інкамунікада, што гэта асобны від катаванняў, і амерыканская ўлада сказала, што для іх гэта прыярытэт.

Я прасіла таксама павялічыць падтрымку незалежных медыя, праваабаронцаў, рэпрэсаваных, беларускай культуры. На жаль, гэтай падтрымкі сёння не хапае. І ў рэшце рэшт я прасіла не дапусціць новай жалезнай заслоны паміж Беларуссю і свабодным светам, каб выдавалі візы, не закрывалі межы, дапамагалі беларусам легалізавацца, дзе б яны не апынуліся.

На кожнай сустрэчы я казала: ізалюйце рэжым, а не беларусаў. Я спадзяюся, мяне пачулі.

Я хацела б, каб Беларусь бачылі не толькі як пагрозу, але і як партнёра, як магчымасць. Мы апынуліся ў складанай сітуацыі, і нам патрэбныя саюзнікі. І Злучаныя Штаты могуць адыграць важную ролю», — заявила Светлана Тихановская.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.