Міністр культуры Анатоль Маркевіч сёння прадставіў калектыву Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» новага генеральнага дырэктара. На мінулым тыдні на гэту пасаду быў прызначаны намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь», экс-генеральны дырэктар «Гроднааблкінавідэапракату» Юрый Аляксей.
На сустрэчы міністр культуры звярнуў увагу на задачы, пастаўленыя перад новым кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам.
Так, Юрый Аляксей мусіць звярнуць увагу:
- на пашырэнне супрацоўніцтва кінастудыі з нацыянальнымі тэлеканаламі і Белтелерадыёкампаніяй,
- фарміраванне прафесійнай каманды;
- эфектыўнае ўкараненне стратэгіі культурнага імпартазамяшчэння ў кінематаграфіі;
- вытворчасць фільмаў, запатрабаваных гледачом і скіраваных на патрыятычнае выхаванне насельніцтва.
Сыходзячы з агучаных задач, кінастудыя «Беларусьфільм» павінна ўзяць курс на вытворчасць ідэалагічнага, прапагандысцкага прадукту, які пры гэтым мусіць карыстацца попытам гледачоў. Якім чынам гэта будзе зроблена — пакуль можам толькі ўявіць.
Юрый Аляксей прыйшоў на пасаду кіраўніка «Беларусьфільма» з пасады гендырэктара «Гроднааблкінавідэапракату». Да гэтага ён шмат гадоў працаваў у гаркаме БРСМ па Гродзенскай вобласці і ва ўпраўленнях Гродзенскага гар- і аблвыканкама — намеснікам загадчыка аддзела культуры, спецыялістам упраўлення інфармацыі і друку, упраўлення ідэалагічнай работы. Юрый Аляксей з’яўляецца актыўным прыхільнікам дзеючай улады. Падчас працы ў «Гроднааблкінавідэапракаце» ён меў планы па стварэнні серыі патрыятычных мультфільмаў для дзяцей 5-6 гадоў, а таксама ладзіў шмат патрыятычных акцый з удзелам прызыўнай і дапрызыўнай моладзі.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: