Створаны сайт «Сучасная вечнасць» з мэтай аб’яднаць аматараў вышыўкі і беларускага строю

Праект «Сучасная вечнасць» натхнёны беларускай вышыўкай і людзьмі, якія яе ствараюць і захоўваюць.

Ініцыятарка сайта — Аляксандра Куркова, заснавальніца ювелірнага брэнду Belaruskicry.

На сайце — старонкі жанчын розных канфесій, узростаў і думак, якіх аб’ядноўвае адно — вышыўка. Тут сабраныя іх гісторыі, узоры працаў, спасылкі на асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках, а таксама гатовыя схемы вышыўкі, створаныя майстрыхамі.

«Мы працягваем збіраць унікальныя гісторыі беларускіх майстарак. Калі вы таксама займаецеся вышыўкай, напішыце нам«, — запрашаюць арганізатары.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!