Стартаваў трэці сезон падкаста «Малус» — праекта, які робіць сучасную беларускую літаратуру даступнай бясплатна, кожнаму і паўсюль.
Праект «Малус» з’явіўся ў 2022 годзе і ўяўляе сабой падкаст, дзе кожны эпізод — гэта асобнае апавяданне, асобная нетрывіяльная і цікавая гісторыя. Сярод Купалаўцаў, якія агучылі эпізоды, — Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш, Міхась Зуй і Сяргей Чуб.
Аўтары праекта намагаюцца пераадолець складанасці і абмежаванні, якія паўсталі перад беларускай культурай у сувязі са знішчэннем літаратурнай інфраструктуры ў самой Беларусі ды вымушанай эміграцыі як творцаў, так і іх аўдыторыі. Праект стаў вынікам пошуку новых фарматаў для сучаснай беларускай літаратуры, выкарыстання новых інфармацыйных тэхналогій і спалучэння розных галін мастацтва.
Першы выпуск новага сезону «Слёзы па 2/11» ужо можна праслухаць на ўсіх асноўных пляцоўках.