Раскамнагляд абмежаваў на тэрыторыі Расіі доступ да старонкі беларускага музыкі AP$ENT «праз публікацыю матэрыялаў, накіраваных на дэстабілізацыю грамадска-палітычнага становішча ў Расейскай Федэрацыі», паведамляе «Форбс».
Пра блакаванне профілю стала вядома 27 сакавіка. Прадстаўнік сэрвісу распавёў, што «Яндэкс музыка» атрымала ад Раскамнагляду патрабаванне аб абмежаванні доступу да старонкі артыста. Яны звярнуліся ў РКН і расійскую Генпракуратуру па тлумачэнні прычын.
Песня была запісаная Арсеніем Кісляком (AP$ENT) у 2022 годзе, пасля таго як жонку Арсенія прысудзілі да года абмежавання волі праз абразы Аляксандра Лукашэнкі ў каментарах у адным з Telegram-каналаў. Муж і жонка эмігравалі ў Грузію да выканання прысуду.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram