«Споведзь у вас на вачах»: NaviBand прэзентавалі кліп на Дзень Святога Валянціна

Культура
Кадр з кліпа "Прабач“. Скрын з экрана.

Прэм’ера новай песні і кліпа адбылася сёння на YouTube-канале NaviBand — так беларускі гурт павіншаваў сваіх прыхільнікаў з Днем Усіх Закаханых.

«Дзелімся з вамі адной з самых інтымных песень, якія мы выпускалі, — адзначылі музыкі. — Споведзь у вас на вачах. Адна песня, адзін кадр. Дзякуй усім, хто даглядзіць да канца. Любоў», — напісалі яны ў сацсетках.

Ідэя кліпа — Яраслаў Таміла. Словы і музыка — Арцём Лук’яненка. Музычны прадакшн — Аляксандр Табольскі.

Нагадаем, што акурат сёння гурт дае сакрэтны канцэрт з нагоды Дня Святога Валянціна ў Варшаве. Тым, каму не пашчасціла купіць квіткі на бягучы выступ, раім звярнуць увагу на дату 25 траўня — у гэты дзень музыканты плануюць вялікі канцэрт у Варшаве з нагоды 10-годдзя гурта.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: