Спектакль «Сабакi Эўропы» Беларускага свабоднага тэатра пакажуць на сцэне парыжскага тэатра Odéon — Théâtre de l’Europe

Культура
Афіша спектакля «Сабакі Еўропы» на фасадзе парыжскага тэатра. Фота: t.me/nicolai_khalezin

З 9 па 15 снежня на самай прэстыжнай тэатральнай пляцоўцы Францыі — тэатры Odéon — Théâtre de l’Europe — у рамках фестывалю «Парыжская восень» адбудуцца паказы спектакля «Сабакi Эўропы» Беларускага свабоднага тэатра. Пасля пакзаў чакаецца грамадская дыскусія з удзелам Альгерда Бахарэвіча, аўтарам аднайменнага рамана, паводле якога зроблены гэты спектакль.

На сваім тэлеграм-канале Мікалай Халезін, рэжысёр спектакля і аўтар драматургічнай адаптацыі (разам з Марыяй Бяльковіч), паведаміў, што білеты на паказы раскупленыя.

Спектакль «Сабакi Эўропы» паказалі ў сакавіку 2020-га ў Мінску, а сусветная прэм’ера адбылася на сцэне лонданскага «Barbican Centre» у сакавіку 2022-га.

Нагадаем, што раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» прызнаны ў Беларусі «экстрэмісцкім».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: