Спектакль пра беларуска-польскае памежжа пакажуць у Беластоку

У нядзелю, 18 снежня, у Беластоку адбудзецца прэм’ера спектакля «Granica» («Мяжа») пра беларуска-польскае памежжа. Рэжысёр Антон Ільін родам з Гродна, горада, жыццё якога цесна звязана з наяўнасцю побач дзяржаўнай мяжы. «Адразу пасля перабудовы ў 90-я гады, – распавядае аўтар, – жыццё на пераходзе Брузгі-Кузніца ажывілася. Няма розніцы, рабочы, калгаснік ці нават творца — кожны ехаў з таварам на Захад, каб трохі зарабіць, паглядзець, як там жывецца, ну і проста паспрабаваць, пашанцуе ці не, адчуць адрэналін у крыві».

Праз вобраз мяжы рэжысёр распавядзе пра гісторыі людзей, пра падарожжа праз месцы, часы, падзеі, лёсы.

Метафарычным, тэатральным спосабам стваральнік разлічваецца з духамі мінулага, супастаўляючы польска-беларускія межы, вядомыя па расказах дзядоў, уласным перажыванням і сённяшнім разважанням.

Натхненнем для спектакля сталі кнігі «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» Сяргея Пясецкага і «Запіскі кантрабандыста» Віктара Сазонава.

Прэм’ера адбудзецца ў 18.00 (час мясцовы) у Тэатральнай Працоўні Юстыны Гадлеўскай і сяброў, вуліца Міцкевіча, 71А, Беласток.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!