Спектакль паводле кнігі «Шэпт» Сяргея Лескеця ў пастаноўцы «Купалаўцаў» адправіцца ў летнія гастролі

Культура
Сцэна з чыткі-спектакля "Шэпт" у межах праекта “KUPALAUCY: KUO VADIS?”. Некалькі роляў у пастаноўцы выконвае Святлана Анікей. Фота: Сафія Эўская.

Кракаў, Сопат, Варшава, Вільнюс — з 7 чэрвеня спектакль «Шэпт. Падарожныя нататкі» пра беларускіх бабулек-шаптух у пастаноўцы рэжысёра -«купалаўца» Рамана Падалякі адпраўляецца ў летнія гастролі. Літаратурнай асновай пастаноўкі стала аднайменная кніга фатографа і даследчыка Сяргея Лескеця, якая выйшла ў свет у 2022 годзе.

Нагадаем, што тэатральнае ўвасабленне «Шэпта» нарадзілася ў выніку праекта «Kuo Vadis?» незалежнай тэатральнай групы з беларуска-нямецкай асацыяцыяй KuB. Kulturverein Belarus e V. Менавіта ў рамках міжнароднага праекта Сяргей Лескець і Раман Падаляка ператварылі кнігу ў п’есу — «своеасаблiвае падарожжа да вясковай культуры, магii шэпту і каранёў». А далей — яна была пастаўлена ў фармаце чыткі-спектакля на сцэне тэатра Рампэ ў Штутгарце.

Тыя, хто бачыў прэм’еру «Шэпта» ў Германіі ў 2022 годзе, былі ўражаныя фантастычнай ігрой акцёраў, і, у прыватнасці, ігрой Святланы Анікей, якая ўвасобіла на сцэне некалькі гераіняў — носьбітаў знікаючай традыцыі. Чытка таксама запомнілася рэжысёрскім і сцэнаграфічным рашэннямі, калі з дапамогай мінімалістычных, але выразных сродкаў, музыкі на першы план выходзіць магічнае слова.

Сёння пастаноўка Рамана Падалякі, дзякуючы падтрымцы прадзюсарскай ініцыятывы Inexkult, атрымала гастрольнае жыццё. Inexkult ладзіць адмысловы фестываль беларускіх спектакляў на польскіх пляцоўках, і «Шэпт» — адна з «перлінаў» праграмы.

«Праект «Шэпт» — гэта спроба прыглядзецца да феномену лекавання словам, які знікае ў Беларусі з адыходам апошніх носьбітаў гэтай традыцыі, — адзначаецца ў анатацыі да актуальнай дзеі. — Спектакль адпраўляе нас у падарожжа ў прастору міфа і людзей, якія там жывуць. […] Мы з любоўю і пяшчотай ажывілі сваіх герояў на сцэне, імкнучыся захаваць містычнасць і інтымнасць лячэбных абрадаў. Гэта гісторыі не толькі пра таямнічыя шэпты, але і пра лёсы людзей, якія пражылі складанае і бурнае жыццё — жыццё, што заканчваецца на мяжы стагоддзяў. Паміж нашым пакаленнем і пакаленнем нашых бабуль і прабабуль вялікі разрыў. Мы даўно жывем у гарадах, адарваныя ад прыроды і традыцый, і толькі спрадвечныя словы бабуліных замоў часам дапамагаюць вярнуцца да вытокаў і зразумець, хто мы, адкуль і куды ідзем».

У спектаклі па-ранейшаму граюць: Святлана Анікей, Аляксандр Малчанаў, Дзмітрый Лук’янчык.
Сцэнаграфія — Дар’я Баркун. Музыка — Дзмітрый Лук’янчык.

Распачынаюцца гастролі «Шэпта» з паказу ў Тэатры Кто ў Кракаве. Замовіць квіткі на ўсе паказы спектакля цягам месяца можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: