У 2020 сінагогу набыла пісьменніца з Мінска Ілона Караваева, якая стварыла спецыяльны фонд “Ратуючы спадчыну” для збору сродкаў на рэканструкцыю помніка.
Інвестараў і дзяржаўных праграм для падтрымкі праекта не знайшлося. Фонд быў ліквідаваны. А помнік архітэктуры — вернуты ў камунальную ўласнасць.
Нагадаем, што сінагога ў Слоніме – самы стары будынак горада. Яна была пабудавана ў 1642 годзе і з’яўляецца помнікам архітэктуры эпохі барока з архітэктурна-кампазіцыйнымі прыёмамі, характэрнымі для манументальнага дойлідства Беларусі ХVІІ-ХVІІ стагоддзяў і арыгінальным арнаментальна-дэкаратыўным вырашэннем інтэр’ера.
Спецыялісты лічаць, што рэканструкцыя сінагогі патрабуе значных грашовых укладанняў, таму гэтым павінна займацца дзяржава, бо помнік знаходзіцца пад яе аховай.