«Cela #18» (Камера #18) выдадзеная ByProsvet у межах праекта «Август2020». Кніга прысвечаная 36 жанчынам, якія апынуліся замкнёнымі ў адзінаццацімятровай камеры #18 на Акрэсціна ў жніўні 2020 года, і апавядае пра тое, што ім давялося перажыць у нялюдскіх умовах. Пасля вызвалення былі запісаныя гісторыі 11 з іх.
Сустрэчу будзе мадэляваць Рыгельс Халілі — культурны антраполаг, філолаг, гісторык, кіраўнік балканскай спецыялізацыі Studium Europy Wschodniej (SEW) і Koła Naukowego SEW. Удзел прымуць Войцэх Творак з Варшаўскага ўніверсітэта, Катажына Тачыньска з Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук, Аліна Коўшык — прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні.
Мова сустрэчы — польская з паралельным перакладам на беларускую.
Суарганізатары імпрэзы: Studium Europy Wschodniej UW і Koło Naukowe SEW UW.
Набыць кнігу можна па спасылцы. Выданне даступнае ў тым ліку на ангельскай і рускай мовах.
Дата: 20 лістапада 2023
Час: 18:00
Месца: Witryna Domu Wschodniego, pl. Konstytucji, 6, Warszawa, уваход з боку ul. Koszykowej.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: