3 лістапада 1882 года нарадзіўся Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч), паэт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагоддзя.
Напярэдадні дня нараджэння народнага паэта Беларусі музей Якуба Коласа зладзіў разнастайныя святочныя мерапрыемствы. Навуковая канферэнцыя «Каласавіны» прайшла 1 лістапада, у той жа жа дзень Дзяржаўны камерны хор паказаў літаратурна-музычную праграму, а на 2 лістапада было запланавана падарожжа па родных мясцінах Якуба Коласа. А 3 лістапада, у дзень нараджэння паэта, аб 11-й гадзіне адбылося ўскладанне кветак да помніка Якубу Коласу.
Сёння класік блізкі нам як ніколі: «Новую зямлю» і «Сымона-музыку» Колас пісаў у турме ў Пішчалаўскім замку. Пра тое, чаму Якуб Колас — антыкрызісны аўтар для беларусаў, мы размаўлялі з Андрэем Хадановічам да 140-годдзя паэта.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram